Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Іраку адбыліся, але не паўсюль


Жыхар Багдаду шукае сваё імя ў сьпісе выбарцаў

Жыхар Багдаду шукае сваё імя ў сьпісе выбарцаў

У Іраку адбыліся рэгіянальныя выбары — першыя выбары ад часу вываду з краіны амэрыканскіх войскаў у 2011 годзе.

Тысячы кандыдатаў з 50 выбарчых блёкаў спаборнічалі за 378 месцаў. Агенцтва Reuters цытуе заяву ірацкіх выбарчых уладаў, што ў выбарах узялі ўдзел больш за 50 працэнтаў зарэгістраваных выбарцаў.

У двух правінцыях, населеных пераважна сунітамі, выбары адклалі зь меркаваньняў бясьпекі. Таксама выбараў не было ў правінцыі Кіркук з этнічна зьмяшаным насельніцтвам і ў аўтаномным Курдзкім рэгіёне на поўначы Іраку.
XS
SM
MD
LG