Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены былы супернік Карымава


Мамадалі Махмудаў (архіўнае фота).

Мамадалі Махмудаў (архіўнае фота).

Ва Ўзбэкістане выйшаў з турмы пасьля 14 гадоў зьняволеньня пісьменьнік Мамадалі Махмудаў.

Мамадалі Махмудаў некалі лічыўся патэнцыйным супернікам узбэцкага прэзыдэнта Іслама Карымава – ягоную кандыдатуру адмовіліся рэгістраваць на прэзыдэнцкіх выбарах у 1991 годзе.

Махмудаў патрапіў у турму ў 1999 годзе паводле абвінавачаньня ў змове з мэтай замаху на Карымава. Цяпер яму 72 гады. Жонка Махмудава, Гульсара, сказала ўзбэцкай службе Радыё Свабода, што яе мужа вызвалілі ў пятніцу ўвечары, ён адчувае сябе стомленым і цяпер адпачывае ў сваім доме ў Ташкенце.
XS
SM
MD
LG