Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве людзей затрымалі за «маўклівы пратэст»


Міліцыя на Краснай плошчы ў Маскве (архіўнае фота).

Міліцыя на Краснай плошчы ў Маскве (архіўнае фота).

Расейскія ўлады паведамілі, што затрымалі каля 20 чалавек у цэнтры Масквы за «розныя правапарушэньні».

Агенцтва Інтэрфакс паведаміла са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве ўнутраных справаў, што большасьць гэтых людзей былі затрыманыя на Краснай плошчы, дзе яны спрабавалі наладзіць недазволеную акцыю пратэсту.

Паведамляецца, што многія з удзельнікаў пратэсту мелі на вопратцы белыя стужкі, якія зрабіліся сымбалем апазыцыі да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

Апошнім часам расейскія апазыцыянэры спрабуюць ладзіць маўклівыя акцыі пратэсту, падобныя да тых што некалі былі ў Беларусі — тлумачачы, што яны не парушаюць закону, бо проста зьбіраюцца разам на шпацыр.
XS
SM
MD
LG