Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякам Мікалая Дзядка не аддалі ягоныя рэчы і кампутар


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Жонка актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка Валерыя Хоціна: «Мы дагэтуль змагаемся за тое, каб вярнулі рэчы Мікалая, якія два з паловай гады ляжаць у КДБ. У прыватнасьці — кампутар. Нядаўна нарэшце дайшла ад яго з турмы генэральная даверанасьць на тое, каб забраць гэтыя рэчы, у тым ліку кампутар. Спадзяюся, нарэшце аддадуць мне кампутар, як раней аддалі рэчы Францкевіча ды іншых.

Мне вядома, што Мікалай ужо памяняў тры камэры. Але адвакат не казаў, што гэта было па нейкіх дрэнных прычынах. Магчыма, проста такая плянавая ператасоўка адбылася. Ня скардзіцца на ўмовы і нават піша ў лістах, што ён пачуваецца ў турме лепш, чым, прыкладам, у памяшканьні камэрнага тыпу, дзе сядзеў адзін, і тым больш лепш, чым у атрадзе ў 17-й калёніі».

Жонку палітвязьня ўсё ж турбуюць зьвесткі пра ягонае здароўе. Паводле Валерыі Хоцінай, Мікалай Дзядок піша пра хуткую стамляльнасьць, што, верагодна, зьвязана зь недахопам сьвежага паветра і кепскім харчаваньнем.

«Пасьля гадзіннай прагулкі стамляецца так, быццам разгрузіў вагон кавуноў. Адбіваецца недахоп прасторы, недахоп фізычнай актыўнасьці. І гэта пры тым, што ён там займаецца ёгай і мае штодня паўтары гадзіны фізычных практыкаваньняў».

Мікалай Дзядок асуджаны на 4 гады зьняволеньня за удзел ў нападах на афіцыйныя будынкі, што ў судзе актывіст абвяргаў. Мікалая Дзядка турэмшчыкі таксама прызналі злосным парушальнікам рэжыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG