Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ехаў казачнік-байкер». Цяпер у рок-вэрсіі


Яўген Кажарскі
Яўген Кажарскі

Менскія вэтэраны року паклалі на музыку жартаўлівы верш паэта Андрэя Хадановіча пра «казачніка-байкера», напісаны ім амаль 10 гадоў таму.

Гурт з такой жа па-мужчынску «сур’ёзнай» назвай «Перагар» вёў канцэртную дзейнасьць у 1980-я, але музыкі дагэтуль граюць «джэмы» ў сталічных клюбах.

Як кажа Яўген Кажарскі, ініцыятар музыфікацыі твору Андрэя Хадановіча, на «казачніка» яго натхніла «вялізная энэргетыка тэксту верша», а таксама байкеры, што гойсаюць пад вокнамі ўначы. Пілётны варыянт — на сайце Свабоды.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:13 0:00
Наўпроставы лінк

Раскажу, хоць людзі ня звыклі,
Будуць лаяць: маўляў, маўчы!
Ехаў казачнік на матацыкле.
Без глушыльніка. Уначы.
На ўсёй хуткасьці лётаў у сьне.
Па ім плакаў будынак жоўты…
— Баяць ці не?
— Ды пайшоў ты!..
Зараз будзе яму праблема:
неба ў краткі, адзежа ў паскі!
Бач, разьезьдзіўся тут бяз шлема
і — бяз каскі! — развозіць казкі!
Лепш пяяў бы на старане!
Хто прачнуўся, вельмі сярдзіты.
— Баяць ці не?
— Ды йдзі ты!..
«Гэта, ясна, жыдамасон!»
І начному госьцю ня радыя.
Лепей бачыць дазволены сон,
лепей слухаць дзяржаўнае радыё!
Бачаць байкі яго ў труне
і славянскі піпал, і балты.
— Баяць ці не?
— Задзяўбаў ты!..
Ды аднойчы знайшоў 9-ты
дом на вуліцы Байкер-стрыт:
тут яго і ў будні, і ў сьвяты
слухаць маюць натхненьне й спрыт.
Не хапала праўды ў мане?
Не хапала байкі — хапай!
— Баяць ці не?
— Тут бай!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG