Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарачая пятніца – у эфіры з Ганнай Соўсь ад 20:00


Пасланьні кіраўніка Беларусі як штогадовы рытуал. Аналітыка ў жывым эфіры з аўтарам палітычнага партрэту Аляксандра Лукашэнкі Валерам Карбалевічам.

Як абыходзяцца з журналістамі ў міліцэйскім пастарунку? Алег Грузьдзіловіч пра сваё затрыманьне блізу Дому ўраду, дзе выступаў Лукашэнка.

Ізноў канфлікт вакол Курапатаў.

Канцэрт памяці Арыны Вячоркі адмянілі дзеля рэпэтыцыі Першамаю.

Пра выбухі ў Бостане Дэйвід Філіпоў, журналіст BostonGlobe – вядучага выданьня штату Масачусэтс. Дэйвід вёў рэпартажы з канфліктных зонаў ў Чачні, Аўганістане і Іраку.

Мы просім слухачоў параўнаць тэракты падчас бостанскага маратону і ў менскім мэтро – рэакцыі ўладаў, дзеяньні спэцслужбаў, пошук падазраваных, давер грамадзтва да дзеяньняў уладаў і іншыя паралелі.

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 6 514 204 і ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
XS
SM
MD
LG