Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 красавіка: дзень беларускай Вікіпэдыі ў Чэхіі і гадавіна першага канцэрту Deep Purple


Вільня

Вільня

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск – IV тэатральны фэстываль беларускамоўных спэктакляў «Дзьверы». Дзень чацьвёрты, апошні. У памяшканьні музычнай школы №19 (вул. Сухараўская 24) можна паглядзець спэктаклі аматарскіх тэатраў у 14, 15 і 16 гадзін.

Вільня – бясплатная беларускамоўная экскурсія па старажытнай Вільні ў межах беларускага фэсту экскурсаводаў. Збор ў 11:00 каля старога Арсэналу (Arsenalo g.3, Vilnius).

Прага – у памяшканьні беларускай Клюбоўн (5.května 1043/32) – Дзень беларускай Вікіпэдыі. Пачатак аб 11-ай.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1653 – Олівэр Кромвэль разагнаў апазыцыю ў брытанскім парлямэнце.

1834 – нарадзіўся Юзаф Жылінскі, беларускі геадэзіст, дасьледчык Палесься.

1889 – нарадзіўся Адольф Гітлер, нямецкі дыктатар.

1910 – памёр Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца.

1923 – Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР.

1960 – пачала трансьляцыі Віцебская студыя тэлебачаньня.

1968 – Deep Purple упершыню выступілі з канцэртам.

1972 – амэрыканскі карабель Апола-16, якім камандаваў Джон Янг, сеў на Месяцы.

2005 – дацкая грамадзкая арганізацыя «Эўрапейскі рух» назвала чалавекам году беларускага палітвязьня Міхаіла Марыніча.

2007 – памёр Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Ты быў, як месяц, адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр.

Максім Багдановіч пра Сяргея Палуяна
XS
SM
MD
LG