Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дэлегацыя не паехала на сэсію МВФ і Сусьветнага банку


Вясновая сэсія МВФ і Сусьветнага банку праходзіць у Вашынгтоне. Афіцыйных тлумачэньняў адмены візыту беларускай дэлегацыі няма.

Паводле неафіцыйнай вэрсіі, магчымай прычынай адмены магло стаць пасланьне Аляксандра Лукашэнкі да народу і Нацыянальнага сходу 19 красавіка, якое супала па часе зь вясновай сэсіяй МВФ і Сусьветнага банку.

Раней беларускі бок плянаваў падчас вясновай сэсіі МВФ падаць фонду пакет прапановаў макраэканамічных рэформ, у выпадку ўхваленьня якіх маглі распачацца перамовы аб падрыхтоўцы новай крэдытнай праграмы.
XS
SM
MD
LG