Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жыцьцё для Беларусі адмяняецца


Абвестка пра адмену канцэрту "Жыцьцё для Беларусі" памяці Арыны Вячоркі на касах Моладзевага тэатру Эстрады ў Менску

Абвестка пра адмену канцэрту "Жыцьцё для Беларусі" памяці Арыны Вячоркі на касах Моладзевага тэатру Эстрады ў Менску

Замест яго будзе рэпэтыцыя Першамаю

На касах Моладзевага тэатру эстрады зьявілася абвестка, што канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці асьветніцы і прадусара гістарычнай музыкі Арыны Вячоркі адмяняецца. Напярэдадні квіткі зьніклі з сайту kvitki.by.

Віталь Супрановіч

Віталь Супрановіч

Паводле ініцыятара канцэрту Віталя Супрановіча, прычыны адмены канцэрту незразумелыя:

«Канцэрт рыхтаваўся, рэкляма пайшла, прададзеныя квіткі. Праблемаў таксама не было. Гэта ўсё ж такі канцэрт памяці Арыны, а не палітычная акцыя, — распавядае Віталь Супрановіч. — Пра адмену канцэрту я даведаўся выпадкова, калі нечакана зьніклі квіткі з продажу. Паехаў у тэатар разабрацца. На стале ў намесьніка дырэктара Каралёва Анатоля Мікалаевіча ляжала афіша нашага канцэрту. Ён сказаў, што канцэрт адмяняецца, альтэрнатыўных датаў прапанаваць ніякіх ня можа, толькі ўвосень».

Супрановічу паведамілі, што афіцыйная прычына адмены канцэрту — ліст зь Міністэрства культуры пра дадатковыя рэпэтыцыі для сьвяточных майскіх канцэртаў.

Начальніца канцэртнага аддзелу Ірына Пазьнякова пацьвердзіла адмену канцэрту. Паводле яе словаў, 23-25 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады адбудуцца рэпэтыцыі майскіх сьвятаў, і мерапрыемствы давялося адмяніць. Аднак, як пасьля стала вядома, іншыя канцэрты — 23 і 25 красавіка — адбудуцца.

Жыцьцё для Беларусі, афіша

Жыцьцё для Беларусі, афіша

Паводле словаў Франка, сына Арыны Вячоркі, забарона канцэрту — помста Арыне за яе актыўную беларускую культурную і грамадзкую дзейнасьць ды нянавісьць улады да жывой беларускай культуры:

«Арына шмат гадоў працавала ў тым тэатры, арганізавала там дзясяткі канцэртаў. Думаю, не абышлося тут без спэцслужбаў. Арына ўжо год не жыве. Ганьба кіраўніцтву тэатру і тым, хто забараніў канцэрт: яны баяцца нават памяці пра чалавека, які адкрыў цэламу пакаленьню беларускую гістарычную музыку. Сымбалічна, што афіцыйная прычына забароны канцэрту — сьвяткаваньне савецкіх травеньскіх сьвятаў. На іншае ў іх нават фантазіі не хапіла».

Сваякі і сябры Арыны Вячоркі запрашаюць а памінальную службу, якая, верагодна, адбудзецца ў Петрапаўлаўскай царкве ў Менску 24 красавіка.

Канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці Арыны Вячоркі меў адбыцца 24 красавіка а 19-ай гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады. Сярод выступоўцаў былі заяўленыя выканаўцы беларускай гістарычнай, аўтарскай і фольк-песьні, вядомыя рок-музыкі: гурт GUDA, Тодар і WZ-orkiestra, Кася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Паліна Рэспубліка, Зьміцер Бартосік, Зьміцер Сасноўскі, Тацяна Беланогая, Алесь Чумакоў, Andre Karp, «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» ды іншыя.

Арына Вячорка (Вележ)

Арына Вячорка (Вележ)

Арына Вячорка — беларускі пэдагог, грамадзкі і культурны дзяяч, ініцыятар адраджэньня рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі. Стваральніца праекту «Легенды Bялікага Kняства» (2000–2001). Арганізатар больш чым 100 канцэртаў старажытнай і фальклёрнай музыкі. Актыўная ўдзельніца беларускага падпольнага руху 1980-х гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG