Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны былы прэзыдэнт Пакістану Мушараф


Пэрвэз Мушараф знаходзіцца пад хатнім арыштам.

У чацьвер суд Пакістану выдаў ордэр на арышт былога прэзыдэнта краіны. Аднак Мушараф уцёк з суду.

Мушарафа вінавацяць у незаконным звальненьні і пазбаўленьні свабоды судзьдзяў.


У 2007-м Мушараф адхіліў ад пасады старшыню Вярхоўнага суду Пакістану Іфціхара Мухамада Чаўдхуры. Гэта справакавала працяглы палітычны крызіс, які прывёў у выніку да адстаўкі Мушарафа.

Мушараф таксама праходзіць абвінавачаным па справах пра забойства лідэра нацыяналістаў правінцыі Белуджыстан Акбара Бугці ў 2006 годзе, забойстве былога прэм’ер-міністра Бэназір Бхута ў 2007 годзе і арышту судзьдзяў Вярхоўнага суду ў тым жа годзе.

Первэз Мушараф прыйшоў да ўлады ў Пакістане ў 1999 годзе ў выніку вайсковага перавароту і пакінуў пасаду прэзыдэнта ў 2008 годзе, калі апазыцыйныя партыі пагражалі яму імпічмэнтам.

Мушараф пакінуў Пакістан і пасяліўся ў Лёндане. Пры канцы сакавіка 2013 ён упершыню з моманту адстаўкі прыляцеў у Пакістан. Мушараф ачольвае Усепакістанскую мусульманскую лігу.

Ён мае намер удзельнічаць у выбарах, прызначаных на 11 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG