Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Дагестану будзе выбіраць... Пуцін


На мітынгу ў Махачкале
На мітынгу ў Махачкале
Дагестан стаў першым суб'ектам Расейскай Фэдэрацыі, які адмовіўся ад усенародных выбараў прэзыдэнта. Сёньня дэпутаты Народнага сходу большасьцю галасоў прынялі зьмены ў Канстытуцыю. Цяпер кіраўніка рэспублікі будзе абіраць парлямэнт. Паводле адпаведнага закону, прынятага ў першым чытаньні, прэзыдэнт Дагестану будзе абірацца дэпутатамі з трох кандыдатаў, якіх прапануе прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі. У сувязі са складанай абстаноўкай у рэспубліцы дэпутаты вырашылі зьвярнуцца з просьбай да Уладзімера Пуціна дазволіць правесьці датэрміновыя выбары. Абавязкі прэзыдэнта Дагестану часова выконвае Рамазан Абдулаціпаў, прызначаны Пуціным.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, адказваючы на пытаньні журналістаў, сказаў, што ён бы аддаў перавагу наўпроставым выбарам кіраўніка рэгіёну і лічыць, што ў Чачэнскай рэспубліцы сваё слова павінен сказаць народ. Паводле Кадырава, аднаго тэрміну дастаткова, каб разабрацца, ці спраўляецца кіраўнік са сваімі абавязкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG