Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Што не дазволена – тое забаронена»


Пад такой назвай Міжнародная Амністыя прэзэнтавала ў чацьвер у Кіеве справаздачу аб праблемах дэмакратыі ў Беларусі.

Дакумэнт прадставілі ня ў Менску, як плянавалася, бо, паведаміла дасьледчыца МА ў справах Беларусі Хеза МакГіл, ёй забаранілі ўезд у Беларусь.

Апроч спадарыні МакГіл на прэзэнтацыі даклада выступілі праваабаронца цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і ўкраінскі праваабаронца «Цэнтру грамадзянскіх свабод» Валадзімір Сянько.

Выступоўцы канстатавалі рэгрэс у справе дэмакратыі і правоў чалавека як у Беларусі, так і на ўсёй постсавецкай прасторы.

Пазнаёміцца з дакладам ««Што не дазволена – тое забаронена: як прыдушваюць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі» можна і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG