Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70 гадоў таму пачалося паўстаньне ў Варшаўскім гета


19 красавіка — Дзень Катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства, усталяваны ў памяць аб шасьці мільёнах габрэяў, зьнішчаных нацыстамі ў пэрыяд Другой усясьветнай вайны.

Гэты дзень адзначацца ў Ізраілі і многіх іншых краінах сьвету ў памяць аб шасьці мільёнах габрэяў — ахвяраў нацызму. Ён прымеркаваны да гадавіны пачатку паўстаньня ў варшаўскім гета 19 красавіка 1943 году.

Паўстаньне ў Варшаўскім гета было самым маштабным збройным супрацівам габрэяў нацысцкай Нямеччыне.

Яно было рэакцыяй на спробы акупантаў ліквідаваць рэшткі Варшаўскага гета падчас Другой усясьветнай вайны. Паўстаньне працягвалася з 19 красавіка па 16 траўня 1943 году і было жорстка здушана рэгулярнымі часткамі СС.

У ходзе баёў было забіта каля 7 тысяч абаронцаў гета, яшчэ 5–6 тысяч згарэлі жыўцом. Пасьля здушэньня паўстаньня жыхароў гета, хто застаўся жывы, адправілі ў канцлягеры і лягеры сьмерці. Выратавацца з Варшаўскага гета падчас і пасьля паўстаньня змаглі каля 3000 чалавек.

За Другую ўсясьветную вайну нацысты зьнішчылі ў Эўропе 6 мільёнаў габрэяў, на тэрыторыі Беларусі — каля 600 тысяч.

У 80 габрэйскіх гета на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі падпольныя арганізацыі, якія чынілі супраціў, выводзілі габрэяў у лес, рабілі дывэрсіі супраць акупантаў.

У 1942–1943 гадах збройныя паўстаньні адбыліся ў Клецкім, Нясьвіскім, Капыльскім, Мірскім, Глыбоцкім і іншых гета.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG