Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі самалёт незаконна лятаў над Літвой


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Беларускі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Літвы, у чацьвер у сувязі з гэтым інцыдэнтам Беларусі ўручана нота, пацьвердзілі ў літоўскім МЗС.

Як паведамілі ў МЗС, у сераду ў 13.05 было зафіксавана, што беларускі вайсковы самалёт МіГ-29 парушыў дзяржаўную мяжу Літвы, уварваўшыся ў паветраную прастору Літвы над вёскай Пагаранда Аранскага раёну.

«Над тэрыторыяй Літвы самалёт прабыў каля дзьвюх хвілін», — паведаміў Дэпартамэнт інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю МЗС.

У ноце, якая ў чацьвер уручана амбасадару Беларусі ў Літве, утрымліваецца просьба «прадставіць усебаковую інфармацыю аб парушэньні паветранай прасторы Літвы і зрабіць захады па прадухіленьні падобных інцыдэнтаў у будучыні», цытуе МЗС Літвы партал delfi.lt.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG