Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выйшла кніга палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

У кнігу, акрамя турэмнага дзёньніка, які ён напісаў у ізалятары КДБ «Амэрыканка», увайшлі і артыкулы Аліневіча, дзе ён разважае пра становішча ў Беларусі, сыстэму правасудзьдзя, палітвязьняў і анархічны рух. 19 красавіка ў офісе партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі. Весьці вечарыну будзе маці вязьня, дзякуючы якой кніга і змагла пабачыць сьвет. Валянціна Аліневіч сёньня будзе госьцяй жывога эфіру Свабоды. Вы можаце задаць ёй пытаньні альбо выказаць меркаваньні па Вэлкомаўскім нумары 651 42 04. Уключаны аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio. Я таксама чакаю вашых адказаў: якія кніжкі пра турму і няволю вы чыталі? Падзяліцеся сваімі ўражаньнямі.
XS
SM
MD
LG