Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ пратэстуе з нагоды рашэньня Ашмянскага суду


Суд Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці

Суд Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці

Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў зьвярнулася да грамадзкасьці з заявай у сувязі з прызнаньнем фатаграфіяў экстрэмісцкімі.

БАЖ «выказвае нязгоду з рашэньнем суду Ашмянскага раёну аб прызнаньні фотаальбома „Прэс-фота Беларусі 2011“ экстрэмісцкімі матэрыяламі. Як мы ўжо адзначалі, сам факт разгляду гэтай справы ў судзе выглядаў абсурдна, і менавіта ён, а ня зьмест альбома, здольны „падарваць давер да органаў улады“.

Спадзяемся, што дадзенае судовае рашэньне ў законную сілу ня ўступіць і Рэспубліка Беларусь не апынецца ў „чорным сьпісе“ дзяржаваў, дзе забараняюць і зьнішчаюць мастацкія кнігі. Разам з тым мы ўпэўненыя, што беларускія журналісты і надалей будуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі, не зважаючы на жаданьне ідэалягічнай вэртыкалі прадстаўляць беларускую рэчаіснасьць выключна ў „ружовых колерах“.

Упэўненыя, што беларуская прэсавая фатаграфія ўсё роўна будзе заставацца пераканаўчым фотадакумэнтам пра жыцьцё беларускага грамадзтва».
XS
SM
MD
LG