Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Ашмянах прызнаў альбом Прэс-фота Беларусі за 2011 год экстрэмісцкім. Госьць эфіру – Аляксандар Васюковіч, свабодны фотакарэспандэнт, адзін з аўтараў альбому.

Выбух на заводзе ўгнаеньняў у амэрыканскім штаце Тэхас амаль цалкам разбурыў гарадок Ўэст, дзе жывуць пераважна эмігранты з Чэхіі. Якая сытуацыя на аналягічным прадпрыемстве ў Беларусі – гарадзенскім «Азоце».

Сёньня – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін. У Смальянах якраз у гэты дзень працягвалі зносіць будынак кляштару дамініканцаў 18 стагодзьдзя.

Каля вёскі Мардвін Петрыкаўскага раёну на Гомельшчыне прарвала дамбу. Насельніцтва вёскі эвакуяванае.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG