Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікаў Чарнобыльскага шляху выклікаюць у Менгарвыканкам


19 красавіка аб 11 гадзіне заяўнікі правядзеньня Чарнобыльскага шляху павінны зьявіцца ў Менгарвыканкам, каб абмеркаваць дэталі правядзеньня акцыі.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў актывіст БХД Дзяніс Садоўскі.

Заяўка на правядзеньне Чарнобыльскага шляху пададзена 8 красавіка. Арганізатары просяць дазволіць збор каля кінатэатру «Кастрычнік» а 18-й гадзіне, далей — шэсьце і мітынг у парку Дружбы народаў.

Заяўнікі таксама патрабуюць вызваліць адну паласу праезнай часткі вуліцы Сурганава для праходу калёны і гарантаваць магчымасьць карыстацца гукаўзмацняльнай апаратурай падчас мітынгу ў Парку Дружбы народаў.
XS
SM
MD
LG