Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якой будзе люстрацыя?


Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык
У рэпартажы з суду ў Ашмянах ў справе «Belarus Press Photo 2011» мяне ўразіла пазыцыя юрысконсульта КДБ, і я перадрукаваў яе здымак у сваім фэйсбуку, даўшы такі камэнтар:

«Гэта — прадстаўніца КГБ, на судзе ў Ашманях яна патрабуе пакараць фатографаў за „Belarus Press Photo 2011“. Ну што — хто-небудзь жадае ізноў папракнуць дэпутатаў БНФ за тое, што ў 1991-ым мы патрабавалі люстрацыі? Нехта сумняецца, што без люстрацыі пасьля падзеньня рэжыму не абысьціся? Ці мадам працягне кар’ерны рост у дэмакратычнай Беларусі пад воклічы „Ня трэба паляваньня на ведзьмаў!“, якія мы чулі ў 91-ым?».

Удакладню, што пытаньне аб люстрацыі на сэсіі Вярхоўнага Свету мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ, у выглядзе заканадаўчай прапановы ня ўносілі: безумоўна, яно б стоадсоткава не прайшло. Нам тады трэба было дамагчыся незалежнасьці Беларусі і стварыць атрыбуты дзяржаўнасьці — і рабіць гэта давялося рукамі у тым ліку і пракамуністычнай парлямэнцкай большасьці. Іншых дэпутатаў у Вярхоўным Савеце не было. Мы патрабавалі, як вядома, абраць новы Вярхоўны Савет — аднак нават гэтая прапанова не прайшла.

Але тэмы люстрацыі, адказнасьці камуністычнай партыі, і больш за тое — суду над камунізмам — гучалі (у тым ліку — і на «народным чарнобыльскім трыбунале», які БНФ правёў у красавіку 1991-га).

Мой пост у фэйсбуку выклікаў актыўную дыскусію, ў абмеркаваньні ўзялі ўдзел больш як трыццаць асобаў — у тым ліку і такіх вядомых па-за межамі інтэрнэт-прасторы, як, напрыклад, былы народны дэпутат СССР Юры Варонежцаў.

Тут я зьмяшчаю толькі частку камэнтароў, пакідаючы іх у арыгінале, прыбраўшы толькі зьняважлівыя выказваньні, нецэнзурную лаянку і, скажам гэтак, празмерна моцныя выразы -- яны пазначаныя як (....).

Serge Chaly а ничего что уже давно не 91-й?

Вадим Довнар А что, все подонки и каратели перемерли в 91-м?

Serge Chaly нет. просто стоит перестать переигрывать те старые сражения которые были (пр....).

Tatsiana Kazhemiaka в Чехии люстрация прошла совсем недавно, очень даже нужное дело.

Serge Chaly и наверное ее провели не те кто 20 лет ныли как мы когда то в допотопные времена что то предлалали.

Yury Rubtsov Еще не победили, а уже люстрация на устах. Конечно, запугивая людей мы наверное быстрее одержим победу. На мой взгляд все разговоры о люстрации только вредят. Да, я согласен, что люстрацию надо проводить, но должны быть критерии, и на сегодняшний день этот критерий должен быть одним, список невъездных. А по поводу этой дамочки, попытайтесь внести ее в список невъездных, но разговоры о люстрации надо прекращать.

Вадим Довнар А по-моему, эта (....) должна знать ЗАРАНЕЕ, что ее ожидает в будущем. И вздрагивать от слова «люстрация» и пить валидол при сюжетах о том, как ее где-то провели. Так честнее.

Alena Litvinava Мне кажется, что сейчас в Беларуси ситуация такова, что люди сами способны провести свою собственную люстрацию, без политиков))

Юрий Воронежцев Нужно, но опасно....Как бы после «глубокой люстрации» все здесь не ляснулось окончательно. Повторюсь в очередной раз: компетентных «незапятнанных» сотрудничеством с режимом специалистов в разных сферах человеческой деятельности практически нет. А эта дамочка вполне могда бы работать охранницей в тюрьме после окончательной и бесповоротной победы демократии в Беларуси. Зачем раскидываться кадрами.

Вадим Довнар Юрий, не выше уборщицы. После того, как ответит за сделанное, разумеется)

Юрка Цехановіч Трэба казаць праўду — люстрацыя непазьбежна. А перамогу рыхтуюць не спадзяючыся на тых, хто будзе несьці адказнасьць згодна Закона аб люстрацыі і адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У іншым выпадку перамогай скарыстаецца не народ Беларусі, а тыя, хто павінен сядзець на лаве падсудных ці пазбаўлены права займаць пэўныя пасады (у залежнасьці ад цяжара віны)... Менавіта Люстрацыя дапамагла Нямеччыне пазбавіцца наступстваў нацыянал-сацыялізма. І гэта варта памятаць.

Yury Rubtsov Как Вы не можете понять простую вещь, что разговоры о люстрации вынуждают этих (....) служить режиму до последней капли крови. Неужели это тяжело понять?

Вадим Довнар Ага, а так, без наших разговоров, они бы уже давно развернули штыки)) гыгы

Юрка Цехановіч Няўжо Вам цяжка зразумець, што нават толькі размовы пра люстрацыю дэмаралізуюць гэтую публіку. Вунь, у Чалага ужо (....)і. Важна, каб яны зразумелі — пакараньне непазьбежна і гэта не жарты.
Tatsiana Kazhemiaka Люстрация в Чехии прошла таким образом, что многие потом обратились в суд, чтобы вычеркнуть себя из списков...
Но выиграли в суде единицы)))

Serge Chaly юрка цеханович — а теперь (....) либо ты быстро объяснишься (конкретно факты твоих претензий ко мне) либо пошел вон (....) (....)
время пошло

Юрка Цехановіч Факты вядомыя — праца Чалага ў камандзе Лукашэнкі, праца ў Адміністрацыі. Гэтага дастаткова для люстрацыі. Не сумняюся.

Serge Chaly (....) в квадрате единственные честные выборы были нами выиграны претензии к лузерам наумчикам предъявляй (....).

Вадим Довнар Ой, Сергей, победа Луки — явно не причина для гордости

Serge Chaly победа на честных выборах в условиях тогдашней конкуренции кандидатом без свего электората — однозначно повод для гордости

Serge Chaly еще раз — претензии предъявляйте лузерам я свою работу сделал хорошо

Вадим Довнар Мда... уж и сколько лет нам теперь жить с результатами той вашей работы...

Сяргей Лапша Юрий Рубцов, не люстрацыя застаўляе гэтых (....) служыць рэжыму, а наадварот — люстрацыя тым, хто служыць гэтаму рэжыму. Люстрацыя можа толькі папярэдзіць аб далейшай адказнасці, я ужо не кажу пра крымінальную.

Serge Chaly давайте так после победы откроем архивы гебе и люстрируем всех сексотов

Юрка Цехановіч Той «падарунак» паінен быць ацэнены. Не павінны быць на дзяржаўнай службе — той, хто працаваў у Адміністрацыі «прэзідэнта», той хто спрыяў ягонаму утрыманьню і г. д. Падобнае было ў постнацыстоўскай Нямеччыне. Толькі так.

Serge Chaly то есть именно преследования по политическим мотивам

Serge Chaly (пр... е.) единственно честные выборы хотят мстить победителям

Serge Chaly может еще 80% проголосовавших тогда за луку тоже покараем??

Kiryll Atamanchyk гэта праца не аднаго году. калі суддзі, напрыклад, выносілі палітычныя прысуды, то яны прынамсі больш не павінны працаваць суддзямі і іх некампітэнтнасць павінна быць публічна прадэманстравана і ніякіх там «ну я просто ісполнял пріказ».

Вадим Довнар Ну, мяркую, Юрка, што маеце рацыю, калi кажаце толькi пра люстрацыю тых, хто не адыйшоу ад Лукi пасьля кантытуцыйнага перавароту 1996-га. Да гэтага людзi проста маглi памыляцца. (Што, канешне, не замiнае нам казаць пра маральную правiну, але ж не юрыдычную). Пасля 96 — га нi пра якiя iлюзii размовы быць ня можа

Юрий Воронежцев Интересно, а кто будет заниматься люстрациями конкретно: профессионально, с соблюдением всех процессуальных норм и пр.? Неужели у нас в стране таких специалистов наберется более полутора десятков? Вряд ли. Все может выродиться в обычную примитивную жлобскую месть. Я много натерпелся от нынешнего режима, но готов простить почти всем, за исключением главных негодяев. Потому что представляю, к чему может привести массовые поголовные люстрации. И еще. Громкие угрозы их реализации — очень серьезная поддержка стабильности режима.

Serge Chaly да ладно мой прогноз — все будет как в 17м первым делом сожгут архивы охранки

Tatsiana Kazhemiaka в Чехии согласно закона о люстрации судили 85 летнюю немощную судью, оказалась в тюрьме...

Alexander Gelogaev Глупства гэтая ваша люстрацыя. Такі лозунг можа выстаўляць зараз толькі той, каму перамагаць і не трэба, а трэба (СЮРПРЫЗ!) — захаваць статус-кво.

Такая вось дыскусія (усяго больш як 180 камэнтароў).

Перапосьціўшы здымак, Ula Rymasheuskaja напісала: «у 1991 гэтая мадам, падазраю, нават студэнткай не была. прычым тут люстрацыя, прапанаваная ў 1991-м, — і прычым тут будучая дэмакратычная Беларусь, не разумею». Калі ж я адказаў, што люстрацыя прадухіліла б прыход ва ўладу Лукашэнкі, мяне папрасілі патлумачыць, "паводле якой лёгікі?"

І вось на гэтае пытаньне я адкажу.

Паўтараю, што з шэрагу прычынаў пра люстрацыю ў 1991 годзе можна казаць толькі ў тэарэтычным аспэкце (нават прапанова дэпутатаў БНФ правесьці новыя выбары («новая краіна-новы парлямэнт») не знайшла падтрымкі парлямэнцкай большасьці).

Але калі б у Беларусі адбылося тое, што адбылося ў Чэхіі ці ў Польшчы, — я перакананы, што прэзыдэнтам такі чалавек, як Лукашэнка, ня быў бы абраны ніколі.

Лукашэнка, як вядома, скарыстаў пратэстныя настроі супраць карупцыі ў асяродку тагачаснага кіраўніцтва краіны — якое стоадсоткава складалася з былой камуністычнай намэнклятуры. Пры люстрацыі гэтай намэнклятуры не было б ва ўладзе.

Па-другое,— да сакавіка 1994 году, калі Лукашэнка заявіў прэтэнзыі на прэзыдэнцтва, — на яго працавалі дзяржаўныя СМІ (да прыкладу, у «Советской Белоруссии» былі цэлыя палосы, прысьвечаныя старшыні «антыкарупцыйнай камісіі» — тады як лідэры БНФ стабільна паліваліся брудам). У выніку да выбарчай кампаніі яму быў створаны ўстойлівы імідж «народнага абаронцы» — разбурыць які тыя ж СМІ, калі павярнуліся на 180 градусаў, ужо ня здолелі. Такая пазыцыя ня дзіўная: на чале гэтых выданьняў былі тыя, хто ўзначальваў СМІ і пры камуністах, некаторыя нават былі членамі ЦК.

Ну і, нарэшце, Лукашэнка меў моцную падтрымку КДБ (пра што ён потым сам прызнаўся, заявіўшы, што КДБ у ягонай кар’еры адыграла выключную ролю). Несумненна — люстрацыя закранула б і спэцслужбы, якія складаліся (у значнай частцы) з прыхільнікаў рэстаўрацыі імпэрыі і асобаў, якія варожа ўспрымалі нацыянальнае Адраджэньне.

Але гэта дэталі, а галоўнае — калі б у пачатку 1990-х была праведзеная люстрацыя, калі б быў абраны дэмакратычны парлямэнт, атмасфэра ў грамадзтве была б іншай.

Ну а што да супрацоўніцы КДБ, якая прадстаўляе інтарэсы гэтай установы на судзе ў Ашмянах і якая ў 1991-ым, магчыма, была яшчэ толькі школьніцай — дык спашлюся на досьвед Чэхіі. Цяперашнія судзьдзі альбо супрацоўнікі спэцслужбаў, у большасьці, «аксамітную рэвалюцыю» таксама сустрэлі за школьнымі партамі. Але яны добра ведаюць, што было з тымі, хто аддаваў сумнеўныя распараджэньні альбо іх выконваў — і таму сто разоў падумаюць, перш чым зрабіць нешта падобнае.

Ці патрэбная люстрацыя ў Беларусі пасьля зьмены рэжыму, паводле якіх крытэрыяў яна будзе праходзіць, які досьвед посткамуністычных краінаў можа быць скарыстаны — гэта можа (і павінна) быць прадметам дыскусіі. Відавочна, што такой дыскусіі — не пазьбегнуць. І выказаць свае меркаваньні вы можаце ўжо цяпер — на сайце Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG