Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За хабар арыштаваны былы шклоўскі вэртыкальшчык


Былы першы намесьнік старшыні Шклоўскага райвыканкама арыштаваны за хабар у асабліва буйным памеры. Следчым камітэтам распачата крымінальная справа.

«Падазраваны арганізаваў заключэньне шэрагу кантрактаў на пастаўку жывёлы паміж сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі Шклоўскага раёна і адным з недзяржаўных суб’ектаў гаспадараньня на буйную суму. Падазраваны самастойна вызначыў працэнт ад зьдзелкі, які належыла выплаціць яму ў якасьці хабару, што зьяўлялася умовай для заключэньня кантрактаў», — паведамляе Сьледчы камітэт.

Былы першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама падазраецца ў тым, што «ў 2010 годзе, знаходзячыся ў гэтай пасадзе, атрымаў ад кіраўніка камэрцыйнай фірмы грашовыя сродкі ў суме больш за 69 мільёнаў рублёў, што складае асабліва буйны памер, за станоўчае вырашэнне пытаньня аб заключэнні кантрактаў на пастаўкі племянной жывёлы», - удакладнілі ў СК.

***
У студзені 2013 года за хабарніцтва на 14 гадоў пазбаўленьня волі асуджаны былы першы намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Васільеў.

Заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні былога мэра Гомеля Віктара Піліпца і некалькіх высокапастаўленых чыноўнікаў за махлярства з разьмеркаваньнем жытла.
XS
SM
MD
LG