Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Петрыкаўскім раёне прарвала дамбу


Раніцай 18 красавіка каля вёскі Мардвін Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці прарвала дамбу.

Шырыня прарыву склала 20 м’траў пры агульнай даўжыні дамбы 4,3 км, паведамляе МНС.

«Праз радыёкропку праінфармаваныя жыхары вёскі Мардвін. Сіламі МНС ажыццяўляецца эвакуацыя насельніцтва. Эвакуяваныя будуць размешчаны ў Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, Петрыкаўскім дзіцячым інтэрнаце, гатэлях Петрыкава і вёскі Ляскавічы. Хатняя жывёла (10 галоваў буйной рагатай жывёлы і 18 сьвіней) пераведзеныя на больш высокія месцы вёскі Мардвін », - паведамляе прэс-служба МНС.

У вёсцы 15 жылых дамоў з гаспадарчымі пабудовамі. Пагрозы падтапленьня іншых населеных пунктаў пакуль няма, пацярпелых таксама няма.

Да месца прарыву накіраваны сілы і сродкі зводнага атраду МНС з Петрыкава. Абвешчаны збор для работнікаў райжылкамгасу, мясцовага лясгасу, іншых арнанізацыяў. Супрацоўнікі РАУС арганізавалі ахову падтопленых жылых дамоў.

У Мардвіне зарэгістравана 66 чалавек. На 17 красавіка на 43 падворках знаходзілася 56 чалавек (зь іх адно дзіця — дзяўчынка шасьці гадоў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG