Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на заводзе ўгнаеньняў у Тэхасе: загінулі людзі


Адбыўся выбух на заводзе угнаеньняў у горадзе Ўэст (штат Тэхас, ЗША). Паводле ўладаў штату, загінулых пры выбуху можа быць ад 5 да 15 чалавек, больш як 160 параненыя.

Такім чынам, лічбы, якія раней падавалі інфармагенцтвы наконт загінулых, аказаліся завышанымі.

Прадстаўнік паліцыі Ўільям Суонтан сказаў рэпартэрам , што, паводле яго інфармацыі, няма падстаў кваліфікаваць выпадак інакш, чым няшчаснае здарэньне. Аднак на гэты момант паліцыя і сьледчыя яшчэ ня мелі магчымасьці наведаць зону здарэньня, каб устанавіць месца і прычыну ўзьнікненьня агню. Да заканчэньня расьледаваньня зона здарэньня застаецца закрытай і разглядаецца як месца злачынства.

Паводле дадзеных зь відэазапісаў, якія распаўсюджваюць мясцовыя тэлеканалы, выбуху папярэднічаў пажар на заводзе.

Ва Ўэсьце жывуць 2,8 тысячы чалавек. Разбурана каля 100 дамоў.






XS
SM
MD
LG