Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — прысуд за фатаздымкі


18 красавіка суд Ашмянскага раёну выняcе сваё рашэньне паводле заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Рашэньня суду — а 16-й гадзіне.

Сачыце за падзеямі на Свабодзе.

На паседжаньні 17 красавіка прадстаўнікі аргкамітэту коннкурсу Belarus Press Photo 2011 прасілі суд не задавальняць заявы КДБ.


У суд выклікалі фатографаў Юлію Дарашкевіч, Вадзіма Заміроўскага і Аляксандра Васюковіча.

Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 году супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома Belarus Press Photo 2011, які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі зь Літвы.

Разам з позваю фатографы атрымалі копію заявы, якую УКДБ па Гарадзенскай вобласьці адправіла ў суд. З заявы вынікае, што фотаальбом прызнаны экстрэмісцкім на падставе экспэртнай ацэнкі. Экспэртамі выступілі начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму Павал Скрабко і тры выкладчыкі Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG