Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бостан: паліцыя абвергла паведамленьні пра арышт


Паліцыя Бостану абвергла раней распаўсюджаныя зьвесткі пра затрыманьне падазраванага ў датычнасьці да двух выбухаў у часе маратону.

Тэлеканал CNN, а таксама газета The Boston Globe раней паведамілі, што затрыманы мужчына, якога паліцыянты змаглі вызначыць паводле запісу з камэраў відэаназіраньня. На запісах нібыта бачны мужчына, які пакідае сумку на месцы, дзе пасьля адбыўся тэракт, у выніку якога загінулі тры чалавекі, каля 180 — былі параненыя.

Сёньня чакаецца прэсавая канфэрэнцыя сьледчай групы.
XS
SM
MD
LG