Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 красавіка: Штогадовы зварот Лукашэнкі да народу, дзень Галакосту, справаздача Дзярждэпартамэнту ЗША аб правах чалавека ў Беларусі


Мэмарыяльны музэй Галакосту ў Бэрліне
Мэмарыяльны музэй Галакосту ў Бэрліне

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Падзеі:

Менск. Штогадовы зварот Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Пачатак а 10-й гадзіне.

Менск. Прэзэнтацыя кнігі палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду в Магадан» у офісе Партыі БНФ. Пачатак а 18-й гадзіне.

Менск. Першая ў Менску музэйная кавярня «Арт-дворык» Нацыянальнага мастацкага музэю запрашае на інтэрактыўную праграму «Несапраўдны тэатар Пане Каханку» ад творчага калектыву «Майстэрня ўражаньняў». Пачатак а 19-й гадзіне.

Менск. Публічная лекцыя «Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасьці для беларусаў», канфэрэнц-заля Princess II, вуліца Кірава, 13. Пачатак а 18-й гадзіне.

Вашынгтон. Дзярждэпартамэнт ЗША апублікуе справаздачу аб сытуацыю з правамі чалавека ў сьвеце ў 2012 годзе (у тым ліку і ў Беларусі).

Дзень у гісторыі

Дзень Галакосту. Адзначаецца ў розных краінах сьвету ў памяць аб шасьці мільёнах габрэяў — ахвярах нацызму, прымеркаваны да дня пачатку паўстаньня ў варшаўскім гета 19 красавіка 1943 году.

1775: Першыя баі паміж брытанскімі войскамі і амэрыканскімі каляністамі, пачатак амэрыканскай вайны за незалежнасьць.

1810: Паўстаньне ў Каракасе, пачатак вайны за незалежнасьць Вэнэсуэлы ад Гішпаніі.

1919: Польскія войскі занялі сталіцу Літбелу Вільню.

1971: Запуск у космас першай савецкай арбітальнай станцыі «Салют».

2005: Пачатак пантыфікату Бэнэдыкта XVI, 265-га папы рымскага.

У гэты дзень нарадзіліся:

1772: Давід Рыкарда, ангельскі эканаміст, клясык палітычнай эканоміі (пам. 1823).

1881: Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык (пам. 1931).

У гэты дзень памерлі:

1190: Сьвятаполк Юр’евіч, князь тураўскі.

1519: Войцех Радзівіл, рэлігійны дзяяч ВКЛ (нар. ~1476).

1602: Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец «Катэхізісу» (1598) з 300 рэлігійнымі песьнямі.

1824: Джордж Байран, ангельскі паэт (нар. 1788).

1882: Чарльз Дарвін, ангельскі прыродазнавец (нар. 1809).

1881: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.

1967: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Нямеччыны (нар. 1876).

Цытата на памяць:

Галакост ўяўляў сабой жудаснае і недаравальную злачынства супраць габрэйскага народу, злачынства супраць чалавечнасьці, якое не можа быць прынята чалавецтвам. Галакост быў жахлівым падзеяй, і ніхто не можа сьцьвярджаць, што я яго адмаўляў.

Махмуд Абас, прэзыдэнт Палестынскай дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG