Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 красавіка: выстава гістарычных помнікаў ВКЛ, прысуд па справе «Belarus Press Photo 2011»


Біблія Скарыны
Біблія Скарыны

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

У Менску, у Нацыянальным гістарычным музэі — адкрыцьцё выставы гістарычных помнікаў Вялікага Княства Літоўскага «Скарбы шляхецкіх архіваў». Пачатак а 17-ай.

Суд Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці а 16-й гадзіне мае вынесьці рашэньне паводле заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» наконт альбому «Belarus Press Photo 2011».

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — выстава выданьняў Вялікага Княства Літоўскага.

У Кіеве праваабарончая арганізацыя Amnesty International праводзіць круглы стол, прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі «Што не дазволена, тое забаронена: як прымушаюць маўчаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі» з удзелам ўкраінскіх праваабаронцаў і беларусаў, якія сутыкнуліся з ушчамленьнем сваіх правоў у Беларусі.

У Браціславе — Адкрыцьцё ўсясьветнага форуму па праблемах бясьпекі.

Гэты дзень у гісторыі:

1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская.

1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал».

1921— У Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1928 — Максім Горкі ў газэце «Правда» назваў джаз «музыкай тоўстых».

1945 — Амерыканскія войскі занялі горад Лейпцыг

У гэты дзень нарадзіліся:

1814 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг

1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік

1959 — Валерый Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікам Еўдакіі Лось і Марку Шагалу

1976 — Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс»

1989 — Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, гуляе брамнікам за «ФК БАТЭ»

У гэты дзень памерлі:

1965 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог

1981 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп

1955 — Альберт Эйнштэйн, фізык-тэарэтык

1988 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг

2002 — Тур Хэердал, знакаміты нарвескі падарожнік ды навуковец. Зьдзейсьніў некалькі надзвычайна адважных вандровак на копіях старадаўніх суднаў.

Цытата на памяць:

«Я лічу, што горш за жорсткасьць сэрца, можа быць толькі адна якасьць: мяккасьць мазгоў».
Тэадор Рузвэльт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG