Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пазбавіцца ад пякоткі


Спэцыялісты часопісу Reader`s digest прапануюць наступныя парады ў барацьбе з запорамі і пякоткай.

Займайцеся ёгай: Гэта дапамагае ня толькі пазьбягаць стрэсаў. Пэўныя позы дапамагаюць палепшыць стрававальны працэс, што дапамагае пры запорах.

Ратавальная мята: Асьвяжальная зёлка зьяўляецца антыспазматыкам, які супакойвае стрававальны тракт. Для пацыентаў з сындромам раздражнёнага кішэчніка можна ўжываць капсулы з мятай.

Караняплоды: Вашае цела не абсарбуе ўсе вугляводы з такіх караняплодаў як морква, пастарнак і бручка. І далей гэтыя каштоўныя вугляводы праходзяць праз ваш кішэчнік і спрыяюць рэгулярнаму стулу.

Харчуйцеся як эўрапейцы: Доўгія, нясьпешныя вячэры і абеды – ворагі пякоткі. Жуйце павольна і старанна, гэта дапаможа вывесьці ежу са страўніка больш хутка. Ешце малымі порцыямі: вялікія порцыі адкрываюць мышцы сфінктэра паміж страўнікам і страваводам, дазваляючы кіслаце выплюхнуцца ўверх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG