Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: выверніце навыварат ўсё


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў правесьці комплексную праверку міністэрства энэргетыкі і на яго прыкладзе «раскруціць так, каб іншым не было панадна».

«Стварыце групу са спэцыялістаў і выверніце навыварат ўсе пытаньні па Мінэнэрга. І каб мы бачылі, які рэальны тарыф. І вы ўбачыце, якое будзе тут перакрыжаванае субсыдаваньне», - адзначыў Лукашэнка.

«На якіх аўтамабілях яны езьдзяць? На якія патрэбы яны выдаюць гэтыя крэдыты і пад якія працэнты? Я раю ўсім да праверкі зрабіць так, каб да вас не было ніякіх пытаньняў, асабліва нізавым структурам. Зь міністэрствам зразумела, мы зь імі разьбярэмся і прытым у бліжэйшы час. Літасьці нікому не будзе і не чакайце», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама даручыў не зацягваць сьледзтва па выяўленых фактах парушэньняў, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Пытаньне не ў крыважэрнасьці прэзыдэнта. Але я вам не дазволю так працаваць у краіне. Ні прэм’ер-міністру, ні віцэ-прэм’еру, ні вам», — сказаў Лукашэнка міністру энэргетыкі. Ён адзначыў, што цягам гэтага тыдня павінна быць вырашана кадравае пытаньне ў Мінэнэрга.

Беларускія энэргетыкі сфармавалі ўласную дзяржаву ў дзяржаве, «нейкую сваю незалежную арганізацыю з элемэнтамі мафіі і банды», заявіў Лукашэнка на нарадзе 16 красавіка па пытаньні функцыянаваньня і разьвіцьця беларускай энэргетыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG