Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Капрылес знайшоў мільён фальшывых галасоў


Энрыке Капрылес

Энрыке Капрылес

Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Энрыке Капрылес заявіў, што дапушчаныя падчас прэзыдэнцкіх выбараў парушэньні тычацца больш за 1 млн бюлетэняў, паведамляе ў сераду агенцтва ЭФЭ.

Капрылес адзначыў, што ў дзень выбараў выбаршчыкі паскардзіліся на няспраўную працу 535 электронных машын для галасаваньня, якія маглі не ўлічыць або ўлічыць некарэктна 189,9 тыс. бюлетэняў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, у 283 выбарчых участках, дзе галасавалі 722,9 тыс. чалавек, не былі дапушчаныя назіральнікі ад апазыцыі. Нарэшце, па інфармацыі Капрылеса, у сьпісе выбаршчыкаў значыліся 600 тыс. памерлых.

Паводле канчатковых зьвестак Нацыянальнага выбарчага савету, за Нікаласа Мадуру, які набраў 50,66%, прагаласавалі 7.500.000 чалавек, а за яго суперніка Э.Капрылеса, які атрымаў 49,07%, – 7.200.000 выбаршчыкаў.

Такім чынам, па афіцыйных зьвестках Мадура атрымаў перамогу з перавагай у прыкладна 235 тыс. галасоў.

Э.Капрылес заявіў, што прызнае паразу толькі пасьля пераліку ўсіх бюлетэняў.
XS
SM
MD
LG