Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка рэфінансаваньня зьнізілася да 27% гадавых


17 красавіка на 1,5% паніжаецца стаўка рэфінансаваньня. Цяпер яна будзе складаць 27% гадавых.

У 2013 годзе стаўку рэфінансаваньня плянуецца зьнізіць да 13–15% гадавых.

Эканаміст Сяргей Чалы лічыць зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня сымбалічным крокам, які мала адпавядае рэальнаму стану эканомікі: «Трэба ўлічваць, што місія МВФ на чале з Дэвідам Хофманам пакрытыкавала і палічыла заўчасным і папярэдняе паніжэньне стаўкі рэфінансаваньня. Чарговае паніжэньне — такі адказ на тую рэакцыю місіі МВФ. Увогуле стаўку рэфінансаваньня можна параўнаць з базавай велічынёй. Людзі не атрымліваюць заробкі ў базавых велічынях, але з базавай велічынёю зьвязана шмат паказьнікаў і нарматываў у сфэры працоўных адносінаў. Так і стаўка рэфінансаваньня — гэта пэўны арыенцір для банкаў, якія ў асноўным даюць крэдыты пад працэнт, які на некалькі пунктаў большы за стаўку рэфінансаваньня».



Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт цэнтрабанк пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку.
XS
SM
MD
LG