Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле падчас пасьлявыбарчых пратэстаў загінулі 4 чалавекі


Дэманстрацыя апазыцыі ў Каракасе 15 красавіка
Дэманстрацыя апазыцыі ў Каракасе 15 красавіка

Чатыры чалавекі загінулі ў Вэнэсуэле ў сутыкненьнях пасьля таго, як урад Вэнэсуэлы абвясьціў, што Нікалас Мадура, які лічыцца пераемнікам памерлага прэзыдэнта Уга Чавэса, стаў пераможцам на выбарах кіраўніка дзяржавы.

Прыхільнікі апазыцыі зладзілі ў сталіцы Вэнэсуэлы дэманстрацыю і так званыя "маршы рондаляў" з патрабаваньнем да Нацыянальнай выбарчай рады правесьці пералік галасоў. Падчас маршу, які адбыўся ў панядзелак увечары, адбыліся сутычкі маніфэстантаў з паліцыяй, якая ўжыла сьлезацечны газ.

Шматлікая група актывістаў, многія зь якіх былі ўзброеныя камянямі і палкамі, несьлі плякаты з надпісамі "Махлярства" і "Пералік". Такім чынам яны дэманстравалі недавер да вынікаў выбараў. Раней лідэр апазыцыі Энрыке Капрылес запэўніваў, што ўсе акцыі яго прыхільнікаў будуць праходзіць мірна, а сам ён цьвёрда выступае "за мір і спакой" ў краіне.

Урад Вэнэсуэлы абвясьціў, што Нікалас Мадура стаў пераможцам на выбарах кіраўніка дзяржавы, нягледзячы на пратэсты апазыцыі і патрабаваньні поўнага пераліку галасоў. Мадура атрымаў перамогу над кандыдатам ад апазыцыі Энрыке Капрылесом зь невялікай перавагай - у Мадуры амаль 51 працэнт, а ў Капрылеса - крыху больш за 49.

Дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што цырымонія і мітынг, прысьвечаныя абвяшчэньню пераможцы выбараў, адбудуцца ў Каракасе ў панядзелак. Капрылес адмовіўся прызнаць вынікі выбараў.

Нацыянальная выбарчая рада Вэнэсуэлы спачатку пагадзілася праверыць вынікі, выдадзеныя электроннай сыстэмай падліку галасоў, але катэгарычна адмовілася ўскрываць скрыні для ручнога пераліку бюлетэняў. Затым выбаркам заявіў, што вынікі выбараў зьяўляюцца незваротнымі, паведамляе ВВС.

У ліку першых кіраўнікоў дзяржаў, якія павіншавалі Нікаласа Мадуру з абраньнем - расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін і кубінскі лідэр Рауль Кастра.

Злучаныя Штаты заклікалі ўлады Вэнэсуэлы старанна праверыць вынікі выбараў.

"Неабходна пераканаць усіх вэнэсуэльцаў, што вынікі гэтых выбараў - сумленныя Гэта быў бы вельмі важны і разумны крок.", - заявіў прадстаўнік адміністрацыі Белага дому.

Нікалас Мадура - былы кіроўца і прафсаюзны лідэр. Будучы адным з бліжэйшых паплечнікаў нябожчыка Уга Чавеса, ён доўгі час заставаўся ў ценю яго харызматычнай постаці. У апошнія месяцы жыцьця Чавэса Мадура фактычна выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы. Мадура павінен будзе прынесьці прысягу 19 красавіка. Ён скончыць шасьцігадовы прэзыдэнцкі тэрмін, пачаты Уга Чавэсам, у студзені 2019 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG