Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 40 загінулых ад землятрусу ў Іране


Зона землятрусу на мапе Ірану
Зона землятрусу на мапе Ірану

На паўднёвым усходзе Ірану ў аўторак адбыўся землятрус магутнасьцю 7,8 пункта. Штуршкі адчуваліся ў Пакістане, Індыі, дзяржавах Блізкага Ўсходу. Землятрус называюць самым моцным у Іране за апошнія сорак гадоў.

Эпіцэнтар штуршкоў знаходзіўся блізу гораду Хаш, у памежнай з Пакістанам правінцыі Сістан і Белуджыстан.

У першых паведамленьнях іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне гаварыла пра прынамсі 40 загінулых, але іх колькасьць можа быць значна вышэйшая.

Пры гэтым у Пакістане, паводле вайсковых крыніц, ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі 34 чалавекі, а каля 80 параненыя. У населеных пунктах на ірана-пакістанскай мяжы пашкоджаныя многія будынкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG