Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: грамадзяне Беларусі ў Бостане не пацярпелі


Выбух на бостанскім марафоне

Выбух на бостанскім марафоне

Грамадзяне Беларусі не пацярпелі ад выбухаў у Бостане.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-служба беларускага МЗС са спасылкай на атрыманую па гарачай лініі мэрыі Бостана інфармацыю.

Раней са спасылкай на сайт Бостанскага маратону паведамлялася, што сярод яго ўдзельніц былі грамадзянкі Беларусі — 32-гадовая Жанна Івашчанка і 33-гадовая Алена Макоўская. Паводле апублікаваных дадзеных, Алена Макоўская заняла 741-е месца ў сваёй узроставай катэгорыі. Зьвестак аб праходжаньні дыстанцыі Жаннай Івашчанкай няма. Магчыма, яна ня выйшла на старт.

16 красавіка ў МЗС Беларусі быў запрошаны часовы павераны ў справах ЗША Ітан Голдрыч, якому была выказана просьба паспрыяць у праясьненьні лёсу беларускіх грамадзян, якія ўдзельнічалі ў Бостанскім маратоне.

Ад імя беларускага кіраўніцтва амэрыканскаму боку былі перададзеныя спачуваньні ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Бостане.
XS
SM
MD
LG