Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветныя лідэры асудзілі выбухі ў Бостане


Усясьветныя лідэры асуджаюць сьмяротныя выбухі на штогадовым Бостанскім маратоне ў амэрыканскім штаце Масачусэтс.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун сказаў, што выбухі на фінішы маратону «яшчэ больш жудасныя дзеля таго, што гэта — вядомае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае людзей з усяго сьвету».

Прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін асудзіў «барбарскае злачынства» і прапанаваў дапамогу Расеі.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заявіў, што ягоная краіна адчувае на сабе «боль і пакуты, якія ўзьнікаюць у выніку такіх інцыдэнтаў».

У выніку выбухаў загінулі тры чалавекі і параненыя больш за 100 чалавек. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў, што вінаватыя будуць знойдзеныя і прыцягнутыя да адказнасьці. ФБР пачаў расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG