Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра ў Менску адкрываецца чацьвёрты тэатральны фэст «Дзьверы», на якім усе пастаноўкі будуць выконвацца па-беларуску.

На фэстывалі выступяць аматарскія і альтэрнатыўныя калектывы зь Менску і іншых гарадоў Беларусі. Усяго будзе паказана 11 спэктакляў паводле п’есаў беларускіх і замежных аўтараў.

Сёлета фэстываль прысьвечаны беларускай мове, таму ўсе пастаноўкі будуць ісьці выключна на ёй, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасьці драматурга, — паведамляюць арганізатары.

«Фэстываль „Дзьверы“ спрабуе разгледзець, як суадносяцца беларуская мова і моладзевы тэатар, як яе выкарыстаньне ўплывае на вобразнасьць і форму аматарскіх спэктакляў. Ці патрэбна ўвогуле аматарам зьвяртацца да роднай мовы? Адказ мы даведаемся напрыканцы красавiка. На базе блога тэатральнага руху „Дзьверы“ будзе адчыненая дыскусійная пляцоўка, дзе кожны глядач зможа пакінуць сваё меркаваньне на гэты конт», — зазначаюць арганізатары фэсту.

Уваход вольны. Расклад тут
XS
SM
MD
LG