Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы хочуць купіць Менскі маргарынавы завод


Сярод прэтэндэнтаў на прыватызацыю ТАА «Менскі маргарынавы завод» і кандытарскай фабрыкі «Конфа» ёсьць і літоўскія кампаніі, адзначае літоўская дзелавая газэта Verslo zinios.

«Гэтымі прадпрыемствамі цікавяцца літоўскія кампаніі, я думаю, што ў іх ёсьць магчымасьць перамагчы на адборачных конкурсах інвэстараў, якія павінны адбыцца прыблізна праз пару месяцаў», — сьцьвярджае дарадца праекта Сусьветнага банка ў Беларусі і Нацыянальнага інвэстыцыйна-прыватызацыйнага агенцтва Яна Райн-Бодард.

Два гады таму беларускі ўрад зацьвердзіў сьпіс васьмі прадпрыемстваў, зьдзелкі па прыватызацыі якіх будзе ажыцьцяўляць кантраляванае Міністэрствам эканомікі Нацыянальнае інвэстыцыйна-прыватызацыйнае агенцтва сумесна з Сусьветным банкам і фінансавымі дарацамі.

«У літоўскіх інвэстараў добрая рэпутацыя, акрамя таго, лепшая сярод усіх бліжэйшых суседзяў, і ў Беларусі іх чакаюць. Я думаю, што ў Літве нямала кампаній, якія маглі б пашырацца на велізарны Усходні рынак праз Беларусь, асабліва па прычыне адзіных падатковых умоў пры гандлі з Расеяй і Казахстанам », — сьцьвярджае Райн-Бодард.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG