Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль невядома, ці пацярпелі ў Бостане беларусы


Інфармацыя, ці ёсьць сярод пацярпелых у Бостане беларускія грамадзяне, пакуль высьвятляецца.

Консульская служба Беларусі правярае, ці ёсьць беларускія грамадзяне сярод пацярпелых ад выбухаў у Бостане. Аб гэтым БелТА паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Мы ўжо зьвязаліся з амэрыканскімі ўладамі і ўдакладняем усе акалічнасьці справы», — сказаў ён.

15 красавіка ля фінішнай рысы Бостанскага маратону, аднаго з найбольш прэстыжных лёгкаатлетычных забегаў ў сьвеце, прагрымелі два магутныя выбухі. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі тры чалавекі, у тым ліку васьмігадовае дзіця, больш за 140 чалавек параненыя.

Ёсьць інфармацыя, што ў маратоне ўдзельнічалі дзьве беларускія спартсмэнкі: 32-гадовая Жанна Івашчанка і 33-гадовая Алена Макоўская.

33-гадовая грамадзянка Беларусі Алена Макоўская выступала ва ўзроставай групе 18-39 гадоў і паказала 741-ы вынік. У агульным заліку спартсменка заняла 6051-е месца.

32-гадовая Жанна Івашчанка, заявілася, але на старт ня выйшла.

Алена Макоўская падчас маратону ў Чыкага, 2010 год

XS
SM
MD
LG