Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС абмеркавалі шляхі нармалізацыі стасункаў з Эўразьвязам


Міністэрства замежных спраў

Міністэрства замежных спраў

Намесьнік міністра замежных спраў Алена Купчына 15 красавіка ў Менску сустрэлася з пасламі Літвы і Нямеччыны, а таксама з часовымі паверанымі ў справах Чэхіі і Славаччыны.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба МЗС.

Апроч пытаньняў двухбаковых адносін абмяркоўваліся «тэматыка стасункаў Беларусі з Эўразьвязам і магчымых шляхоў іх нармалізацыі».

Зь літоўскім паслом таксама абмеркавалі плянаваную сустрэчу прэм’ер-міністраў Беларусі й Літвы падчас правядзеньня IX Міжнароднага беларуска-літоўскага эканамічнага форуму ў Клайпедзе 17–19 красавіка.
XS
SM
MD
LG