Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 17 красавіка: абмеркаваньне генпляну кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, адкрыцьцё фэстывалю «Дзьверы» і пахаваньне Маргарэт Тэтчэр


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі


ПАДЗЕІ ДНЯ

Міжнародны дзень барацьбы з гемафіліяй

Лёндан. Пахаваньне былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр

Смалявічы (Менская вобласьць). Грамадзкае абмеркаваньне горадабудаўнічага праекту «Генэральны плян Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку».
На 17 красавіка ў Доме культуры заплянавана сустрэча арганізатара і распрацоўніка генэральнага пляну з зацікаўленай грамадзкасьцю. Пачатак а 15.00.

Менск. У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Фарба душы». Пачатак а 17.00.

Менск, 17 — 20 красавіка. IV тэатральны фэстываль «Дзьверы» пройдзе на розных пляцоўках гораду. Фэстываль уключае 11 беларускамоўных пастановак.
Афішу фэстывалю можна паглядзець тут.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1521 — Марцін Лютэр выступае з прамовай перад Вормскім рэйхстагам, у якой падтрымлівае сваё вучэньне. Пасьля гэтага ён быў прызнаны ерэтыком

1762 — нарадзіўся Міхал Геранім Бжастоўскі, маршалак віленскай губэрні

1905 – расейскі цар выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч людзей адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў ТАКІ масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі

1911 — нарадзілася Зоя Коўш, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка

1932 — Рашэньнем Савета Народных Камісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску

1936 — нарадзіўся Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык

1981 — нарадзіўся Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі

1988 — нарадзіўся Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён у цяжкой атлетыцы

ЦЫТАТА ДНЯ

Прад тым як упасьці,
Навекі прапасьці,
Песьні чатыры хацеў бы я скласьці.
Найперщая песьня —
Маці,
Што ў муках мяне нарадзіла;
А песьня другая —
Айчыне,
Што сілу дала мне і крылы;
А трэцяя песьня —
Каханай,
Зь якой і ў нягодах быў шчасны;
Чацьвёртая —
і апошняя —
Сонцу,
Каб людзям сьвяціла усёчасна,
Бясконца.
Ці ўсьпею іх скласьці,
Ня знаю, ня знаю,—
Паціху складаю...


Міхась Рудкоўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG