Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 16 красавіка: Вечарына памяці Захаранкі, прэс-канфэрэнцыя аб ахове помнікаў і служба за пачатак служэньня папы Францішка


Юры Захаранка
Юры Захаранка

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

У мінскім катэдральным саборы апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці ўзначаліць службу з удзелам усіх каталіцкіх біскупаў Беларусі і прысутных сьвятароў за пачатак служэньня папы Францішка. Пачатак у 17.00.

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя пасла Ізраілю Іосіфа Шагала, прысьвечаная дню незалежнасьці гэтай краіны. Пачатак у 10.00.

Таксама ў Нацыянальным прэсавым цэнтры аб 11 гадзіне — прэсавая канфэрэнцыя «Аб захаваньні гістарычных помнікаў Рэспублікі Беларусь».

А 18 гадзіне ў сядзібе партыі БНФ пачнецца вечарына, прысьвечаны памяці палітыка Юрыя Захаранкі.

Кіраўнічка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан працягне свой візыт па Бальканскіх краінах, яна наведае Македонію і Сэрбію

У Кіеве пачнецца канфэрэнцыя АБСЭ «Ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе дзейнасьці ў галіне энэргетыкі»

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1113 — памёр Сьвятаполк ІІ Тураўскі, князь з роду Рурыкавічаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя

1828 — памёр Франсыска Гоя, гішпанскі мастак

1844 — нарадзіўся Анатоль Франс, францускі пісьменьнік

1864 — нарадзіўся Аляксандар Слупскі, беларускі і расейскі гісторык і археоляг

1871 — Бэрлін абвешчаны сталіцай Нямеччыны

1889 — нарадзіўся Чарлі Чаплін, актор, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар

1891 — нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР, быў старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыяту БНР

1927 — нарадзіўся Бэнэдыкт XVI, папа рымскі ў 2005-2013 гадах

1935 — нарадзіўся Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет

1940 — памёр Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька Максіма Багдановіча

1971 — нарадзілася Натальля Зьверава, самая пасьпяховая беларуская тэнісістка часоў СССР

1983 — Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртаваньня польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасьці.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Кубаю

2003 — Падпісаны атэнскі трактат, датычны прыняцьця ў Эўрапейскі Зьвяз дзесяці дзяржаваў — Вугоршчыны, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славаччыны, Славеніі, Чэхіі ды Эстоніі

ЦЫТАТА ДНЯ

Люстэрка — гэта мой лепшы сябар, таму што калі я плачу, яно ніколі не сьмяецца.

Чарлі Чаплін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG