Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патрабуе ўзмацніць кантроль і паменшыць стаўкі


«Таму роля Нацбанку, я на гэтым настойваю, будзе ў нашай краіне толькі ўзмацняцца», — заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас прызначэньня новых прадстаўнікоў кіраўніцтва Нацбанку.

Акрамя таго, Лукашэнка лічыць неабходным зьніжаць працэнтныя стаўкі ва ўмовах, калі, на яго думку, у эканоміцы настала стабілізацыя.

Ён выказаўся за дадатковую крэдытную падтрымку эканомікі ва ўмовах зьніжэньня беларускага экспарту.

«Трэба падтрымаць эканоміку, асабліва калі вакол такая неспакойная сытуацыя і ў эканамічным дачыненьні мы маем праблемы з асноўнымі нашымі спажыўцамі, куды мы ажыцьцяўляем экспарт — Эўразьвяз і Расея. Сытуацыя няпростая, але, тым ня менш, эканоміку трэба падтрымліваць, наколькі гэта магчыма. Але не за кошт усялякіх там абвалаў, дэвальвацыяў і гэтак далей».

Лукашэнка заклікаў абноўленае кіраўніцтва Нацбанку «хварэць за краіну». Ён чакае большага ад банкаў з замежным капіталам, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, і асабліва ад кіраўнікоў тых банкаў, якія ў свой час працавалі ў Нацбанку.

«Я пакуль ад іх абяцанай у свой час працы і аддачы ня бачу. Гэта асобная размова», — цытуе кіраўніка краіны Інтэрфакс.

Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч
Былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч лічыць, што асноўнай праблемай для Беларусі сёньня зьяўляецца інфляцыя і адсутнасьць стабільнай валюты. Таксама ён лічыць, што кароткатэрміновыя працэнтныя стаўкі ў 50-70% непад’ёмныя для эканомікі.

«Але Лукашэнка не кажа пра тое, што гэтыя стаўкі — гэта наступства дыспрапорцый у эканоміцы. Гэта наступства таго, што ў нас грошы, абаротныя сродкі прадпрыемстваў загнаныя ў прадукцыю, якая не прададзена, загнаныя ў дэбіторы. То бок гэта глыбінныя прычыны. І пачынаць трэба з гэтага і тады аўтаматычна зьніжаць працэнтныя стаўкі. Але ж не пачынаць з гэтага. У нас за першыя два месяцы зноў заробкі вырасьлі на 20%. А прадукт вырас на 3,5%. Гэта ж дысбалянсы і ён павінен гэтыя рэчы бачыць. А не тое, што „паглыбіць“ кантроль».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG