Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ермаковай новыя намесьнікі


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

Першым намесьнікам старшыні Нацбанку Беларусі Надзеі Ермаковай стаў Тарас Надольны.

Ранейшыя першыя намесьнікі Юры Алымаў і Мікалай Лузгін сыходзяць на працу ў камэрцыйныя банкі.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў прэс-службе Нацбанку.

Там патлумачылі, што згодна з указам прэзыдэнта цяпер у старшыні Нацбанку будзе толькі адзін першы намесьнік.

Тарас Надольны з восені 2010 году быў намесьнікам старшыні праўленьня Нацбанку.

Намесьнікамі старшыні Нацбанку прызначаныя Сяргей Калечыц і Аляксандар Прышчыц.

Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы гэтыя прызначэньні, заявіў, што да кіраўніцтва банкам яшчэ ніколі не прыходзіла так многа маладых і пэрспэктыўных людзей.

Паводле Багданкевіча з Нацбанку сыходзяць «буйныя спэцыялісты», хаця гэта хутчэй зьвязана з новым банкаўскім кодэксам, які прадугледжвае, што сябрам праўленьня можна быць не больш за 10 гадоў.

«Павінна быць забясьпечана зьмена кадраў. Сам Лукашэнка не мяняецца, а на іншых узроўнях ён устанавіў гэтую мяжу».

Інфармацыя пра адстаўку Мікалая Лузгіна зьявілася яшчэ ў студзені, але сам Лузгін яе не пацьвярджаў і сказаў карэспандэнту Свабоды: «Ня спудзьце зайца!». Потым зьявілася інфармацыя, што ён мяркуе ўладкавацца намесьнікам старшыні праўленьня банку «БелВЭБ» («дачкі» расейскага ВЭБа), які з кастрычніка 2010 году ўзначальвае былы першы намесьнік кіраўніка Нацбанку Павал Калаўр.

У Нацбанку аднак не паведамляюць, у якія камэрцыйныя банкі сыходзяць Юры Алымаў і Мікалай Лузгін.
XS
SM
MD
LG