Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраванага ў паказе порна на БелМузТВ


Праваахоўныя органы затрымалі ў Магілёве супрацоўніка тэлеканала БелМузТВ паводле падазрэньня ў дэманстрацыі порна-роліка на тэлеканале.

Расьсьледаваньне праводзіць упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску.

«Падазраваны затрыманы ў Магілёве мінулай ноччу. Ён дастаўлены ў Менск, цяпер вядзецца ягоны допыт», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў праваахоўных органах.

Свабодзе ўдалося даведацца, што падазраванага завуць Уладзімер. Аднак супрацоўнікі БелМузТВ катэгарычна адмаўляюцца называць ягонае прозьвішча.

Прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў паведаміў, што ў дачыненьні да гэтага супрацоўніка заведзена крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэксу — «публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зьместу з выкарыстаньнем сетак электрасувязі агульнага карыстаньня».

Ён падазраецца ў тым, што 13 красавіка каля 16-й гадзіны на сваім працоўным месцы цягам 10 хвілін дэманстраваў відэаматэрыялы парнаграфічнага зьместу з дапамогай тэлевізійнага вяшчаньня, пасьля чаго схаваўся.

За гэты ўчынак затрыманаму паражае пазбаўленьне волі тэрмінам ад двух да чатырох гадоў.

Затрыманаму 28 гадоў, родам ён з Магілёва.

Падазраваны зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Сёньня яго дапытаюць сьледчыя і, магчыма, прад’явяць абвінавачаньне.

«Затрыманы матываваў свой учынак прыгнечаным псыхічным станам, які ўзьнік у яго пасьля сваркі з дзяўчынай», — растлумачыў Tut.by прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG