Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня суд вызначыць меру стрыманьня для Вольгі Класкоўскай


Вольга Класкоўская
Вольга Класкоўская

15 красавіка ў Швэцыі адбудзецца паседжаньне, на якім вызначыцца, ці застанецца Вольга Класкоўская ў турме, альбо мера стрыманьня будзе зьмененая.

Вольга Класкоўская была затрымана 30 сакавіка. Яе падазраюць у замаху на забойства мужа. Паводле паліцыі, яна нанесла яму нажавыя раны, якія не нясуць небясьпекі для жыцьця.

Адвакат Класкоўскай Ханс Брэдбэрг прытрымліваецца пазыцыі, што Вольга дзейнічала ў мэтах самаабароны. Аднак калі яе віна будзе даказаная, ёй пагражае ад 2 да 12 гадоў турмы.

Па словах маці і сяброў Класкоўскай, Вольга неаднаразова скардзілася ў паліцыю на хатні гвалт з боку мужа Гёкая Бэзгіна. Яны таксама маюць паміж сабою спрэчку пра апеку над іхным супольным сынам дзевяцімесячным Адэмам.

Няма ніякай інфармацыі пра тое, дзе цяпер знаходзіцца хлопчык.

На пачатку студзеня гэтага году стала вядома, што Швэцыя адмовіла Вользе ў праве знаходзіцца на тэрыторыі краіны.

У лютым службы апекі забралі ў Вольгі малодшага сына Адэма, які мае швэдзкае грамадзянства. Аднак пазьней выявілася, што яны адмовіліся ад сваіх заяваў, і Вольгу ўзнавілі ў правах на дзіця.

Міраслава, старэйшая дачка Вольгі Класкоўскай ад першага шлюбу, вярнулася ў Беларусь у суправаджэньні сваёй бабулі Людмілы, якая ёй і апякуецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG