Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зрабіць сваю атамную бомбу КНДР не дадуць


Кіраўнікі КНДР
Кіраўнікі КНДР

Міністар замежных спраў Японіі заявіў, што яго краіна і Злучаныя Штаты не дапусьцяць стварэньня ядзернай зброі ў Паўночнай Карэі.

Фуміё Кішыда выступіў на прэс-канфэрэнцыі ў Токіё пасьля перамоваў з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры. Візытам кіраўніка амэрыканскага дыпляматычнага ведамства ў Японію завяршаецца азіяцкае турнэ дзяржсакратара ЗША, мэтай якога было прадэманстраваць рашучасьць Вашынгтону не дапусьціць распрацоўкі ў КНДР ядзернай зброі.

У лютым Паўночная Карэя правяла трэцяе выпрабаваньне ядзернай прылады. У апошнія тыдні Пхеньян неаднаразова пагражаў Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША – у адказ на санкцыі, прынятыя Радай бясьпекі ААН ў якасьці меры супрацьдзеяньня ядзерным распрацоўкам КНДР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG