Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маладых дэмакратаў» узначаліла Аляксандра Васілевіч


Аляксандра Васілевіч

Аляксандра Васілевіч

Старшынёй маладзёвай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» абраная 26-гадовая Аляксандра Васілевіч з Горадні.

Такое рашэньне было прынятае дэлегатамі зьезду арганізацыі, які праходзіць 14 красавіка ў Менску, перадае БелаПАН.

Усяго ў працы зьезда прымалі удзел 34 з 43 дэлегатаў зьезда. За кандыдатуру Васілевіч, якая вылучалася на безальтэрнатыўнай аснове, прагаласавала 88% удзельнікаў зьезду.

Дэлегаты падвялі вынікі дзейнасьці арганізацыі за апошнія два гады, прызнаўшы іх здавальняючымі. У другой палове зьезду дэлегаты абяруць намесьнікаў старшыні. Акрамя таго, плянуецца прыняць рашэньне аб афіцыйнай рэгістрацыі маладзёвай арганізацыі ў Мінюсьце.

На зьезьдзе ў пачатку 2011 году старшынёй арганізацыі быў абраны Алег Корбан. У 2012 годзе Корбан высунуў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП, аднак падчас зьезду, які праходзіў 31 сакавіка, зьняў яе. 12 ліпеня Корбан заявіў аб выхадзе з АГП, а ў верасьні – аб стварэньні новай маладзёвай арганізацыі «Альтэрнатыва», якая была зарэгістраваная ў якасьці недзяржаўнай грамадзкай арганізацыі ў Латвіі.

Абавязкі старшыні «Маладых дэмакратаў» выконваў Зьміцер Кавалгін.
XS
SM
MD
LG