Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла: Мадура гуляе бяз правіл


Нікалас Мадура
Нікалас Мадура

Прадстаўнікі апазыцыі ў Вэнэсуэле падалі афіцыйную скаргу супраць в. а. прэзыдэнта краіны і кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы Нікаласа Мадуры.

На думку апазіцыянераў, Мадура парушыў перадвыбарчае заканадаўства.

Напярэдадні галасаваньня на выбарах прэзыдэнта дзяржаўнае тэлебачаньне прадэманстравала кадры, на якіх Мадура наведвае магілу былога прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса.

Кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы ад апазыцыі Энрыке Капрылес заявіў, што Мадура «парушае ўсе выбарчыя нормы».

Мільёны вэнэсуэльцаў у нядзелю бяруць удзел у галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах. Былы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс памёр 5 сакавіка пасьля двух гадоў барацьбы з ракам.

Нікалас Мадура, якога Уга Чавэс абраў у якасьці свайго пераемніка, разглядаецца ў якасьці фаварыта перадвыбарчай гонкі, аднак апошнія апытаньні паказваюць, што разрыў паміж ім і апазыцыйным кандыдатам Энрыке Капрылесам скарачаецца.

Візыт Мадуры на магілу Чавэса, які паказала дзяржаўнае тэлебачаньне, адбыўся за дзень да выбараў, калі любая агітацыя забароненая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG