Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея агучыла «чорны сьпіс» неўязных амэрыканцаў


Барыс Нямцоў трымае партрэт Сяргея Магніцкага
Барыс Нямцоў трымае партрэт Сяргея Магніцкага

Расея апублікавала свой «сьпіс Магніцкага» — «чорны сьпіс» амэрыканцаў, якім забаронены ўезд у Расею.

Туды ўключылі 18 амэрыканскіх грамадзянаў, у тым ліку экс-кіраўніка апарату віцэ-прэзыдэнта ЗША Дэвіда Эдынгтана, двух былых кіраўнікоў базы ЗША ў Гуантанама, шэраг супрацоўнікаў пракуратуры паўднёвай акругі штату Ню-Ёрк.

«У адрозьненне ад амэрыканскага, сфармаванага адвольна, у наш сьпіс уключаныя, у першую чаргу, тыя, хто мае дачыненьне да легалізацыі катаваньняў і бестэрміновага ўтрыманьня зьняволеных у спэцтурме Гуантанама, да арыштаў і выкраданьняў расейскіх грамадзянаў у трэціх краінах, замахаў на іх жыцьці і здароўе», — адзначаецца ў камэнтары прадстаўніка МЗС Расеі Аляксандра Лукашэвіча.

«Вайна сьпісаў — ня наш выбар, але не адказваць на адкрыты шантаж мы ня маем права», — адзначаюць у МЗС Расеі.

Напярэдадні ЗША апублікавалі імёны 18 расійскіх грамадзянаў, якія маюць дачыненьне да парушэньняў правоў чалавека, да іх уведзеныя фінансавыя санкцыі і візавыя абмежаваньні.

Шаснаццаць чалавек зьвязаныя са справай Сяргея Магніцкага — юрыста, які памёр у 2009 годзе ў сьледчым ізалятары ў Маскве ад сардэчных праблемаў. Расейскія праваабаронцы сьцьвярджаюць, што прадстаўнікі ўлады сьвядома ігнаравалі дрэнны стан яго здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG