Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папрасілі Кітай паўплываць на Паўночную Карэю


Міністар замежных справаў Кітаю з Джонам Кэры

Міністар замежных справаў Кітаю з Джонам Кэры

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры наведвае кітайскую сталіцу, дзе, як чакаецца, зьвернецца да кіраўніцтва дзяржавы з заклікам паўплываць на Паўночную Карэю.

Пхеньян апошнія некалькі тыдняў выступае з пагрозамі ў адрас як ЗША, так і сваіх суседзяў — Японіі і Паўднёвай Карэі. Кіраўніцтва Паўночнай Карэі заяўляе пра намер выпрабаваць у рамках сваёй ядзернай праграмы ракеты, здольныя пераносіць боегалоўкі.

У пятніцу Джон Кэры наведаў Сэул, дзе запэўніў кіраўніцтва Паўднёвай Карэі, што ЗША ніколі не падтрымаюць паўночнакарэйскія ядзерныя выпрабаваньні.

Ён таксама адзначыў, што калі Пхеньян жа правядзе згаданыя ракетныя выпрабаваньні, гэта будзе «вялікай памылкай».

У ЗША лічаць, што Кітай павінен скарыстацца сваім уплывам на паўночнакарэйскае кіраўніцтва, для якога Пэкін зьяўляецца адным зь нешматлікіх саюзьнікаў.
XS
SM
MD
LG