Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Балі разьбіўся самалёт


Каля берагоў выспы Балі ўпаў пасажырскі самалёт інданэзійскай авіякампаніі. Загінулых няма, аднак прынамсі 22 пасажыры маюць патрэбу ў мэдычнай дапамозе.

На борце знаходзіўся 101 пасажыр і 7 чальцоў экіпажу. Пацярпелых даставілі ў бліжэйшыя шпіталі.

Самалёт вылецеў зь інданэзійскага горада Бандунг, суднам кіраваў дасьведчаны пілёт, аднак калі рыхтаваўся да пасадкі на Балі, ва ўмовах экватарыяльнага дажджу пілёт не патрапіў на патрэбную паласу і ўпаў на ваду.

Катастрофа адбылася за 50 мэтраў ад месца пасадкі.
XS
SM
MD
LG